[personal profile] ju_88
Спадарства, пансёстры ды панбраты!

Як вы ведаеце, а я спадзяюся, што вы такі ведаеце, а калі ня ведалі, дык зараз даведаліся, што мы маем праз 2 тыдні абраць сабе прэзідэнта. І мы мусім, перад Краем ды дзеткамі мусім, здабіць так, каб не 'абралася' саматужна і па за законам тое, што 'абіралася' нібы народам цягам апошніх 20 гадоў. А каб яно не 'абралася' як тады, цераз маніпуляцыі, трэ мець нам нашых наглядальнікаў на выбарчых ўчастках.

Калі на будзь-якім ўчастке усе будзе чэсна, а вы самі ведаеце, што як будзе чэсна і без махлярства, то выбары будуць на нашаю карысьць, то й скажа назіральнік: ОК, тут рыхтык усё. Калі ж будзе якое махлярства, то назіральнік калі не прадухіліць яго, так не дасьць махлярства легітыміраваць і сбярэ матэрыял для прыцягваньня выбарчай камісіі да крымінальнай адказнасьці. А як вы ведаеце, тэрміны даўнасьці у Беларусі замарожаныя да таго моманта, як не будзе у РБ фактычна незалежнага суда. Разумееце, што гэта азначае? О! Карацей кажучы, назіральнікі неабходныя.

Тутака у нас у Аўстрыйшчыне знайшоўся нейкі пан, што жадае быць назіральнікам. Гл. тут: https://election2020vienna.dreamwidth.org/

Я маю, прыстойная асоба. Яму патрэбна яшчэ 5-7-10 подпісаў. Я сам падпісаўся, прашу спадарства таксама дапамагчы.
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

ju_88

July 2020

S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627 28293031 

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Apr. 23rd, 2025 06:23 pm
Powered by Dreamwidth Studios