ju_88 ([personal profile] ju_88) wrote2018-12-31 02:53 pm

пра музыкальнае жыцьцё у новым годзе.

пра музыкальнае жыцьцё у новым годзе.

Дзень добры, мае даражэнькія, прыўкрасныя пані ды паненкі, паважаныя паны ды панскія дзеткі. Віншую спадарства с новым годам ды жадаю усім змены музычнага атачэньня.

Вы спытаеце натуральна ж - Бомбер, ці ты хворы, ці ты галодны, шт такое перад Новым Рокам вярзеш? Традыцыйнае 'каб вялося ды жылося, каб хацелась ды маглося' дзе? Ці, на край пра бусла? І з якой халеры табе ёсьць інтарэс да нашых прыватных музычных густаў? Так спытаецесь вы і у пытаньні сваім будеце мець рацыю.

Натуральна, я ня меў намеру умешвацца у чыёсь асабістае жыцьце. Ані кропелькі. Хай сабе гучыць вакол вас тое, што вам даспадобы - суворы метал ды Шопен, Lomir zich iberbet ці non je ne regrette rien, нат папса ды рэп, барані Пан Езус вашыя вушы. Чаго ня трэба, што будзе залішнім, што, жадаю я спадарству, не павінна ні у якім разе прагучаць у наступным годзе, і, каб яна не прагучала, трэ прыкласьці усе намаганьні, дык гэта адна з найпрыгажэйшых, наймілагучнейшых і славутых на абшарах Краю мелёдыяў. Паланез Агінскага.

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting